Дачку Кадырава прызначылі намесьніцай міністра культуры Чачэніі

Айшат Кадырава, архіўнае фота

Яна, як і ейныя бацькі, знаходзіцца пад санкцыямі ЗША за парушэньні правоў чалавека. У кіраўніка субʼекту Расейскай Фэдэрацыі Рамзана Кадырава 10 дзяцей.

Старэйшая дачка кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава 21-гадовая Айшат Кадырава атрымала пост намесьніцы міністра культуры Чачэніі, паведамляе «Нямецкая хваля».

Айшат таксама ўзначальвае модны дом і мае мэдаль «За заслугі перад Чачэнскай Рэспублікай».

У Кадырава 4 сыны і 6 дачок.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рамзан Кадыраў папрасіў беларусаў падтрымаць Лукашэнку «ў цяжкія дні»