Мастак Аляксей Кузьміч, вядомы эпатажнымі палітычнымі пэрформансамі з крытыкай недэмакратычных уладаў і несвабоды, зьехаў зь Беларусі. Пра гэта ён паведаміў у Facebook.
«Не хацеў пакідаць дзяржаву, сацыяльна-палітычны кантэкст якой выкарыстоўваю як матэрыял для свайго мастацтва, але так склаліся абставіны. Паступіла інфармацыя, што на мяне зьбіраюцца сфабрыкаваць крымінальную справу паводле артыкулу, зьвязанага з парнаграфіяй», — напісаў Аляксей Кузьміч.
9 жніўня Аляксей Кузьміч выйшаў з кабінкі для галасаваньня на выбарчым участку ў менскай школе № 44 у набедранай павязцы, на грудзях прымацаваўшы бюлетэнь з намаляваным фалічным сымбалем. У такім жа выглядзе Кузьміч выйшаў уначы ў Менск і стаў перад калёнай тэхнікі. Перад правядзеньнем акцыі, якая называлася «Веру», Кузьміч паведаміў у пісьмовым выглядзе яе сэнс. Паводле мастака, у Беларусі адсутнічае выбар. Выбары «зьяўляюцца цырымоніяй эксцэнтрычнага фарсу, якая складаецца зь перасячэньня сучаснага выгляду рэлігійнага культу і (...) паводзін прыматаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фалічны сымбаль на бюлетэні. Мастака, які зладзіў пэрформанс на выбарчым участку, затрымалі, будзе судНазаўтра яго затрымалі і жорстка пабілі. 4 дні ён правёў у ізалятары на Акрэсьціна.
Летась Кузьміч правёў акцыю супраць цэнзуры «Шчыт, альбо Міністэрства фалакультуры» ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Каля хвіліны мастак трымаў на ўзбуджаным віяграй палавым органе кардонную таблічку «Міністэрства культуры». На далонях у яго быў надпіс «З усім згодны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд адмовіўся судзіць мастака за «аголеную акцыю». Чаму?