Сустаршыню страйкаму «Беларуськалію» Анатоля Бокуна асудзілі на 15 дзён арышту.
Як паведамілі Свабодзе ў страйкаме, Бокуна асудзілі па абвінавачаньні ў парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства.
24 жніўня Бокуна ўжо асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Па выніках суду ён тады атрымаў 675 рублёў штрафу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 23-і дзень пратэстаў. Мітрапаліта Кандрусевіча не ўпусьцілі ў Беларусь. Лукашэнка ў «чорным сьпісе». Суды над затрыманымі