Афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзьмітры Пяскоў заявіў, што падрыхтаваны Расеяй рэзэрв «складаецца з тых частак, якія ў выпадку крайняй неабходнасьці змогуць перашкодзіць экстрэмісцкім дзеяньням у рэспубліцы», паведамляе ТАСС.
Зь якіх сілавых структураў складаецца рэзэрв і чым узброены, ён удакладніць адмовіўся. Адзначыў толькі, што там «дастаткова разумная колькасьць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці гатовы Пуцін увесьці войскі ў Беларусь і ці салідарызаваўся ён з ЛукашэнкамПаводле Пяскова, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін зыходзіць з таго, што рэзэрв праваахоўнікаў ня будзе выкарыстаны», а гатоўнасьць накіраваць сілавікоў у Беларусь «ніяк не адаб’ецца на стасунках паміж грамадзянамі дзьвюх краінаў».