Супрацоўнікі Навукова-практычнага цэнтру «Кардыялёгія» выйшлі на пікет, трымаючы ў руках плякат: «Звальняеце — хто будзе лячыць?».
Так яны адрэагавалі на звальненьне кіраўніка цэнтру, доктара мэдычных навук Аляксандра Мрочака. З ініцыятывай спыніць кантракт з адмыслоўцам-практыкам сусьветнага ўзроўню выступіла Міністэрства аховы здароўя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не шкадую, што мы выступілі супраць гвалту». Міністэрства звольніла кіраўніка РНПЦ «Кардыялёгія» Мрочака. Дактары выгукалі «Жыве Беларусь!»Некаторыя лекары заявілі, што таксама сыдуць на знак салідарнасьці. Акрамя таго, абвешчаны збор подпісаў пад калектыўнай заявай у абарону дырэктара.
Калегі Мрочака лічаць, што рашэньне выканаўцы абавязкаў міністра Дзьмітрыя Піневіча стала рэакцыяй на пікеты, якія ладзілі мэдыкі ўстановы на знак пратэсту супраць міліцэйскага гвалту.
Выказаць падтрымку камандзе РНПЦ «Кардыялёгія» прыйшлі калегі зь іншых сталічных лякарняў.