Пратэсты ў цэнтры Менску, сустрэча з дэпутатам Давыдзькам. СТРЫМ СВАБОДЫ

Пасьля разгону акцыі пратэсту супраць несумленных выбараў і гвалту, якая праходзіла 26 жніўня ля Чырвонага касьцёла ў Менску, людзі зноў выйшлі на пратэст. Жывы відэарэпартаж Свабоды зь месца падзей.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не шкадую, што мы выступілі супраць гвалту». Міністэрства звольніла кіраўніка РНПЦ «Кардыялёгія» Мрочака. Дактары выгукалі «Жыве Беларусь!»

Раней супрацоўнікі Навукова-практычнага цэнтру «Кардыялёгія» выйшлі на пікет, трымаючы ў руках плякат: «Звальняеце — хто будзе лячыць?».

Так яны адрэагавалі на звальненьне кіраўніка цэнтру, доктара мэдычных навук Аляксандра Мрочака. Зь ініцыятывай спыненьня кантракту з адмыслоўцам-практыкам сусьветнага ўзроўню выступіла Міністэрства аховы здароўя.

Некаторыя лекары заявілі, што таксама сыйдуць на знак салідарнасьці. Акрамя таго, абвешчаны збор подпісаў пад калектыўнай заявай у абарону дырэктара.

Калегі Мрочака лічаць, што рашэньне выканаўцы абавязкаў міністра Дзьмітрыя Піневіча стала рэакцыяй на пікеты, якія ладзілі мэдыкі ўстановы на знак пратэсту супраць міліцэйскага гвалту.

Выказаць падтрымку камандзе РНПЦ «Кардыялёгія» прыйшлі калегі зь іншых сталічных лякарняў.