Пасьля заявы Лукашэнкі амбасадара Беларусі ў Варшаве выклікалі ў МЗС Польшчы

Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Варшаве. 14 жніўня.

Амбасадара Беларусі выклікалі ў Міністэрства замежных справаў Польшчы «ў сувязі з паўторным неабгрунтаванымі абвінавачаньнямі ўладаў Беларусі на адрас Польшчы».

Пра гэта ў твітэры паведаміў намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Марцін Пшыдач.

Візыт амбасадара Беларусі ў МЗС Польшчы заплянаваны на 16 гадзін менскага часу.

Лукашэнка сёньня заявіў, што Польшча мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі на Горадзенскую вобласьць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што Польшча прэтэндуе на Горадзенскую вобласьць, калі Беларусь распадзецца