Акторы Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Максіма Горкага падтрымалі сваіх калегаў з Купалаўскага тэатру і апублікавалі адкрыты ліст, які прыводзіць Tut.by:
— Мы, чальцы калектыву Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Максіма Горкага, як і ўвесь беларускі народ, выказваем глыбокую занепакоенасьць сытуацыяй, што склалася ў краіне.
- Заклікаем неадкладна спыніць беспрэцэдэнтныя акты гвалту і прыніжэньня чалавечай годнасьці з боку супрацоўнікаў сілавых структураў у дачыненьні да мірных грамадзян.
- Настойваем на неадкладным прыцягненьні да адказнасьці асобаў, якія непасрэдна прымалі ўдзел у неправамоцных затрыманьнях, катаваньнях, зьбіцьці, а таксама асобаў, якія непасрэдна кіравалі іх дзеяньнямі, і тых, хто аддаваў злачынныя загады.
- Настойваем на неадкладным разглядзе ўсіх заяваў і скаргаў, пададзеных ў органы правапарадку.
- Лічым недапушчальным аказваць ціск на людзей, якія адкрыта выказваюць сваю грамадзянскую пазыцыю ці ўдзельнічаюць у мірных акцыях пратэсту.
- Настойваем на аб’ектыўным асвятленьні ў сродках масавай інфармацыі падзеяў, якія адбываюцца ў краіне.
- Лічым недапушчальным скажэньне праўды, падтасоўваньне і тэндэнцыйную падачу тэкстаў.
- Выказваем салідарнасьць з нашымі калегамі — калектывам Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. Разбурэньне найстарэйшага творчага калектыву, які ёсьць флягманам беларускай тэатральнай культуры і сапраўдным нацыянальным здабыткам, лічым недапушчальным.
-
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за палову трупы Купалаўскага тэатру звольнілі, не засталося ніводнага рэжысэра. Сьпіс звольненых