Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла адзначыла выбітную ролю Сьвятланы Ціханоўскай у цяперашнім грамадзкім уздыме ў Беларусі.
У сувязі з гадавінай абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да экс-кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай.
Гаворачы пра 25 жніўня 1991 году, Сурвіла назвала дзень абвяшчэньня незалежнасьці адной «з самых сьветлых датаў у гісторыі Беларусі, калі наш народ дасягнуў рэальнай дзяржаўнай незалежнасьці і калі Беларусь стала агульнапрызнанай раўнапраўнай сувэрэннай дзяржаваю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвята Незалежнасьці ў Менску. ВІДЭА«Перад беларускім грамадзтвам цяпер стаіць жыцьцёва важная гістарычная задача: перайсьці да справядлівага дэмакратычнага ладу і забясьпечыць, каб беларуская дзяржава паважала правы кожнага свайго грамадзяніна, служыла ўсім сваім грамадзянам, а не інтарэсам тырана і групоўкі вакол яго», — лічыць старшыня Рады БНР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада БНР заклікала вызваліць затрыманых актывістаў і правесьці ў Беларусі сумленныя выбары«Я хачу падзякаваць Вам за тую выбітную ролю, якую Вы адыгралі і працягваеце граць у цяперашнім грамадзкім уздыме ў Беларусі», — напісала Івонка Сурвіла Сьвятлане Ціханоўскай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Ціханоўская: Мірныя дэманстрацыі ў Беларусі ня спыняцца