24 жніўня Вячаслава Чарнуху-Воліча прызначылі галоўным дырыжорам Нацыянальнага тэатра опэры і балета Беларусі. Але 26 жніўня ён пакінуў сваю пасаду, — інфармацыю пра гэта ён пацьвердзіў Tut.by.
Ён патлумачыў гэта станам здароўя, бо хварэе на кавідную двухбаковую пнэўманію. Tut.by ня змог атрымаць камэнтары ў дырэкцыі тэатра. А як паведамілі парталу некалькі супрацоўнікаў тэатра, сыход Чарнухі-Воліча ніяк не зьвязаны са станам яго здароўя. Вячаслаў Іванавіч сапраўды нездаровы, але гэта ніяк не перашкодзіла яго прызначэньню галоўным дырыжорам.
Паводле інфармацыі Tut.by, сыход дырыжора зьвязаны з калектыўным лістом, які супрацоўнікі Опэрнага тэатра напісалі ў падтрымку Купалаўскага тэатра. На дадзены момант пад ім сабрана ўжо больш за 300 подпісаў. 26 жніўня 58 актораў і супрацоўнікаў Купалаўскага тэатра былі звольненыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за палову трупы Купалаўскага тэатру звольнілі, не засталося ніводнага рэжысэра. Сьпіс звольненых- Вячаслаў Чарнуха-Воліч скончыў Беларускую акадэмію музыкі і магістратуру акадэміі. У 1993-м стаў дырыжорам Беларускага дзяржаўнага тэатра музычнай камэдыі. У 1995-2019 гадах — дырыжор Нацыянальнага тэатру опэры і балета Беларусі. Апошні год, з 2019-га — галоўны дырыжор Адэскага нацыянальнага акадэмічнага тэатра опэры і балета.
- Аўтар шматлікіх творчых праграм і праектаў Нацыянальнага тэатра опэры і балета Беларусі, у тым ліку «Ноч опэры ў Мірскім замку», «Маладыя таленты Беларусі», «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў».