Сябры Каардынацыйнай рады зьвярнуліся ў Сьледчы камітэт Беларусі з просьбай расьсьледаваць ужываньне сілы праваахоўнікамі на масавых вулічных акцыях пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
«Марыя Калесьнікава, Павал Латушка і Лілія Ўласава ад сябе асабіста аднесьлі ў Сьледчы камітэт заяву з просьбай правесьці праверку па фактах залішняга прымяненьня сілы і жорсткасьці на вулічных акцыях 9-12 жніўня», — сказаў «Інтэрфаксу» выканаўчы сакратар рады Іван Краўцоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы павінны перамагчы духам і сілай сваіх перакананьняў». Алексіевіч пабывала на допыце ў Сьледчым камітэце. ВІДЭА, ФОТАРаней аналагічная заява ўжо была пададзеная ў Генэральную пракуратуру Беларусі. Менавіта гэтае ведамства распачало крымінальную справу супраць Кааардынацыйнай рады за спробу «захопу ўлады».
Шэраг чальцоў прэзыдыюму рады з гэтай нагоды дапытаныя, уключна з нобэлеўскай ляўрэаткай Сьвятланай Алексіевіч.