Былы брамнік нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе, а цяпер адзін з трэнэраў берасьцейскага «Дынама» Васіль Хамутоўскі выказаўся ў Instagram з нагоды нацыянальнай сымболікі.
Да таго шэраг прадстаўнікоў улады, уключна сілавікоў, назвалі бел-чорвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» «антыдзяржаўным», «апазыцыйным» і тым, пад якімі беларусаў «расстрэльвалі паліцаі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Хрэнін прыгразіў, што пратэстоўцы «будуць мець справу з арміяй»«Бел-чырвона-белы сьцяг i герб „Пагоня“ — гэта мы, ад Вялiкага Княства Лiтоўскага да сёньняшнiх дзён, — напісаў па-беларуску спартовец. — Дыплём у школе атрымліваў з „Пагоней“. З гонарам бараніў браму нацыянальнай зборнай пад цяперашнім нацыянальным сьцягам. Гуляючы і жывучы ў Эўропе, ганарыўся шматвековай гісторыяй нашай дзяржавы. Ведаем! Помнім! Ганарымся! Нас не разлучыць! Жыве Беларусь!», — падсумаваў Васіль Хамутоўскі, зьмясьціўшы здымак зь бел-чырона-белым сьцяжком на пальчатках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Абсалютная крывадушнасьць — жыць у краіне і нічога не зрабіць для перамен», — чэмпіёнка сьвету і Эўропы Марына АрзамасаваВасіль Хамутоўскі — адзін з падпісантаў адкрытага ліста прадстаўнікоў спартовай грамадзкасьці да ўладаў.
Раней Беларуская фэдэрацыя футболу разаслала лісты ў клюб з патрабаваньнем «спыніць усялякія спробы дэманстрацыі палітычных сымпатый».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фэдэрацыя футболу папярэдзіла гульцоў, каб не выкарыстоўвалі «палітычныя жэсты» і сымбалі