Выканаўчы камітэт Канфэдэрацыі працы Расеі (КПР) прыняў заяву аб сытуацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Выканкам КПР выказаў салідарнасьць з патрабаваньнямі страйкоўцаў.
18-ы дзень пратэстаў. Алексіевіч выклікалі ў Сьледчы камітэт. Што адбываецца ў Беларусі
Таксама ў заяве выказваецца падтрымка патрабаваньняў работнікаў Беларусі, якія пратэстуюць, аб арганізацыі нацыянальнага грамадзянскага дыялёгу, аднаўленьня інстытуту сумленных выбараў у краіне, вызваленьні палітычных зьняволеных і грамадзян, затрыманых падчас акцый пратэсту.
Выканаўчы камітэт КПР запатрабаваў ад дзейных беларускіх уладаў усіх узроўняў, ад адміністрацый прадпрыемстваў і іх службаў бясьпекі спыніць любы ціск на страйкоўцаў і членаў іх сем’яў, а таксама спыніць незаконныя звальненьні і вызваліць усіх затрыманых у сувязі з вытворчымі калектыўнымі дзеяньнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Токар МТЗ, які страйкаваў з 14 жніўня, мусіў уцячы за мяжу ад перасьледу
У заяве выказана абурэньне абвяшчэньнем нацыянальнага лакаўту для прадпрыемстваў, якія страйкуюць, і гучыць заклік да працаўнікоў постсавецкіх краін:
«Канфэдэрацыя працы Расеі заклікае работнікаў Расеі, Украіны, Малдовы, Кіргізстану, Казахстану і іншых краін постсавецкай прасторы процідзейнічаць намерам уладаў Рэспублікі Беларусь замяніць работнікаў-страйкоўцаў штрэйкбрэхерамі з нашых краін».
З поўным тэкстам заявы можна пазнаёміцца ТУТ.