Уначы па мікрараёнах езьдзяць гастралёры, уключаюць на поўную гучнасьць песьні «Муры» і «Перамен», скандуюць без прычыны «Жыве Беларусь», бʼюць бутэлькі і шкло, піша «Наша ніва».
Паводле чытачоў выданьня, такі самы сцэнар паўтараецца ў самых розных месцах і гарадах.
У Менску па ўсім горадзе, нават у далёкіх спальных раёнах:у Новай Баравой, Вясьнянцы, Чыжоўцы, Уруччы, Паўднёвым Захадзе, Аўтазаводзе, Усходзе, Ангарскай, Курасоўшчыне, Сьцяпянцы, Каменнай Горцы, у цэнтры.
У Віцебску, Воршы, Барысаве, Горадні і нават у вёсцы Камянецкага раёну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка з аўтаматам — кепскі піяр ці грознае папярэджаньне? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пазыцыя робіцца больш жорсткай». Як глядзіць Масква на беларускі палітычны крызіс