Эўрапейскі Зьвяз можа ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да 15–20 грамадзян Беларусі за фальсыфікацыю вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і прымяненьне гвалту да пратэстоўцаў, напісаў у твітэры карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.
«Чыноўнік ЭЗ кажа, што 15–20 чалавек зь Беларусі трапяць пад санкцыі ЭЗ, я чуў пра „каля 10“. У любым з гэтых выпадкаў гэта невялікая колькасьць, але ідэя палягае ў тым, што гэтая колькасьць можа ўзрасьці ў бліжэйшыя тыдні/месяцы», — адзначыў Юзьвяк.
Юзьвяк раней казаў, што санкцыі ЭЗ супраць Беларусі павінны быць узгодненыя і гатовыя прыкладна на наступным тыдні. Паводле яго слоў, прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку могуць ня ўнесьці ў санкцыйны сьпіс, але сытуацыя яшчэ можа зьмяніцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лаўроў расказаў, аб чым гаварыў з намесьнікам Пампэо пра Беларусь