Начальнік генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Беларусі Аляксандар Вальфовіч заявіў, што вайскоўцы не ўспрымаюць сытуацыю, якая склалася ў краіне, і «гатовыя абараніць грамадзтва».
«Мы бачым, што адбываецца ў краіне і вакол яе. У гэтай няпростай абстаноўцы армія гарантуе бясьпеку дзяржавы, грамадзтва і кожнага асобнага чалавека, які хоча мірна жыць і працаваць у Беларусі», — гаворыцца ў заяве Вальфовіча, распаўсюджанай абаронным ведамствам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Раўкоў спытаў у беларусаў, якім падабаюцца акцыі салідарнасьці за мяжой, чаму яны не зьяжджаюць«Мы не дадзім апаганьваць нашы помнікі, разбурыць сыстэму адукацыі, запалохваць грамадзян, паралізаваць транспартныя камунікацыі, падмяніць маральныя каштоўнасьці беларускай моладзі. Армія катэгарычна гэтага не прымае і гатовая абараніць сваю краіну ад пагрозаў», — заявіў Вальфовіч.
Днямі ў такой жа танальнасьці прамаўляў міністар абароны Віктар Хрэнін. Сказаў, што вайскоўцы будуць забясьпечваць парадак на масавых акцыях апазыцыі, а таксама возьмуць «пад ахову ўсе месцы, зьвязаныя з памяцьцю Вялікай Айчыннай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Хрэнін прыгразіў, што пратэстоўцы «будуць мець справу з арміяй»«Катэгарычна папярэджваем: у выпадку парушэньня парадку і спакою ў гэтых месцах вы будзеце мець справу ўжо не зь міліцыяй, а з войскам», — прыгразіў міністар Хрэнін.
Падчас Маршу новай Беларусі 23 жніўня вайскоўцы стаялі ў ачапленьні на тэрыторыі каля стэлы «Менск — горад-герой». Ніякіх інцыдэнтаў у той дзень адзначана не было.