Мітрапаліт Павал вызвалены ад пасады Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, — паведамля кіраўнік прэс-службы РПЦ Уладзімір Легойда.
Такое рашэньне прыняў Сьвяты Сынод Рускай праваслаўнай царквы на пасяджэньні ў аўторак у Маскве
Патрыяршым экзархам усяе Беларусі, мітрапалітам Менскім і Заслаўскім прызначаны япіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веньямін з захаваньнем за ім часовага кіраваньня Барысаўскай япархіяй.
Мітрапаліт Павел прызначаны кіраўніком кубанскай мітраполіі, папярэдні кіраўнік каторай памёр 8 жніўня ад ускладненьняў пасьля каранавірусу.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў мітрапаліт Павал заявіў на сустрэчы зь вернікамі, што шкадуе пра заўчаснае віншаваньне Аляксандра Лукашэнкі з перамогай, а 17 жніўня ён наведаў зьбітых АМАПам пратэстоўцаў у лякарні хуткай мэдыцынскай дапамогі ў Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хто праявіў зьверства і жорсткасьць — аддаць законнаму суду». Зварот Сыноду БПЦ