Наклад газэты ўжо прывезьлі ў Менск, паведаміла намесьніца галоўнага рэдактара Марына Коктыш. Паводле яе, газэта мае быць у кіёсках у Менску ў другой палове дня, а ў іншых месцах Беларусі заўтра.
21 жніўня галоўны рэдактар «Народнай волі» Ёсіф Сярэдзіч выказаў абурэньне адмовай Беларускага Дому друку аддрукаваць нумары ягонай газэты і «Комсомольскай правды в Беларуси», прысьвечаныя палітычнаму крызісу ў Беларусі, міліцэйскаму гвалту і мітынгам праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі.
Фармальна ў Беларускім доме друку прычынай нявыхаду газэт называюць паломку друкарскага абсталяваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бацьку цяжка было на гэта глядзець». Сямʼі Мікіты Крыўцова аддалі цела сына для пахаваньня«Да нас масава зьвяртаюцца чытачы, пытаюць, як можна прачытаць сьвежы нумар, бо друкарні адмовілася яго друкаваць і ён ня трапіў у шапікі і падпісчыкам — фармальна з тэхнічнай прычыны. Вядома, мы абураныя гэтай сытуацыяй, але ў кожным разе газэта знойдзе дарогу да чытачоў», — сказаў Ёсіф Сярэдзіч Свабодзе.
А пакуль што апошні, 66-ы, нумар выданьня даступны ў інтэрнэт-архіве газэты ў фармаце ПДФ, паведаміў ён тады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 17-ы дзень пратэстаў. Разьвітаньне зь Мікітам Крыўцовым, 29 гадоў аднаўленьня незалежнасьці