Кампанія «Яндэкс» ня стала чакаць працягу гісторыі зь ператрусамі ў беларускім офісе. Як стала вядома парталу The Bell, пачалася эвакуацыя супрацоўнікаў у Расею. Зьвестак, па якія прыходзілі сілавікі, уладам не перадалі, сьцьвярджаюць у кампаніі.
Арганізаваць эвакуацыю кампаніі давялося пасьля таго, як 13 жніўня ў беларускія філіі «Яндекс» і Uber прыйшлі ўзброеныя людзі ў чорным. Яны прадставіліся супрацоўнікамі ўпраўленьня МУС у барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ндексЯ. Расейскі пошукавік зьмяніў лягатып у гонар Рыгора БарадулінаШто менавіта цікавіла сілавікоў, да гэтага часу невядома. Аднак крыніцы The Bell расказалі, што апэратыўнікі хацелі атрымаць зьвесткі аб паездках сэрвісу «Таксі». Зрабіць гэтага не ўдалося: усе дадзеныя знаходзяцца ў Расеі.
У беларускім офісе «Яндекс» працуе блізу 300 чалавек. Частку кампанія на мінулым тыдні вывезла ў Расею. Хто ад эвакуацыі адмовіўся, пераехалі зь Менску «на лецішчы». Для вырашэньня праблемы беларускага офісу дзейнічае апэратыўны штаб, які дапамагае вырашаць пытаньні бясьпекі мясцовых супрацоўнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 17-ы дзень пратэстаў. Разьвітаньне зь Мікітам Крыўцовым, 29 гадоў аднаўленьня незалежнасьціАкрамя «Таксі», менскі офіс «Яндекс», адкрыты ў 2011 годзе, займаецца разьвіцьцём іншых ключавых прадуктаў: «Пошук», «Пошта», «Малюнкі», «Рэкляма», «Мапы» і г.д.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За тыдзень на падтрымку сілавікоў, якія сышлі з органаў, і звольненых рабочых прадпрымальнікі сабралі $1,5 млнЗа дзень да ператрусаў у «Яндэксе» беларускія IT-кампаніі падпісалі адкрыты ліст, у якім запатрабавалі ад уладаў спыніць гвалт, вызваліць затрыманых і правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары.
«Мы не экспэрты ў палітыцы, але экспэрты ў тэхналягічным бізнэсе. У краіне фармуюцца ўмовы, пры якіх тэхналягічны бізнэс ня зможа функцыянаваць. Стартапы не нараджаюцца ў атмасфэры страху і гвалту. Яны зьяўляюцца ва ўмовах свабоды і адкрытасьці», — гаварылася ў лісьце.