Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку. Запатрабаваў абараніць настаўнікаў у школах ад нападак і звольніць тых, хто «здрадзіў».
«Абараніце настаўнікаў ад усялякіх нападак. Мы гэта ўжо пачалі рабіць. Робім вельмі актыўна і вельмі жорстка перарываем ўсялякія наезды, накаты на настаўнікаў, лекараў», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Настаўнікі бабруйскай школы патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і ўрадуЁн таксама загадаў не цырымоніцца з тымі настаўнікамі, якія раптам «перафарбаваліся», цытуе яго БелТА.
«Калі хтосьці перакінуўся ў іншы лягер, нам таксама трэба зь імі разабрацца. — У Беларусі дзяржаўная адукацыя, дзяржаўныя школы, дзяржаўная ідэалёгія. Хто хоча трымацца гэтых прынцыпаў — калі ласка, ідзіце выкладаць, вучыце, працуйце. Хто ня хоча, значыць, яны ў школе быць не павінны. Гэта трэба казаць адкрыта і сумленна», — заявіў Лукашэнка.