Такім чынам украінскае замежнапалітычнае ведамства пракамэнтавала нэгатыўную рэакцыю Менску на прапанову Ўладзіміра Зяленскага правесьці новыя выбары.
«Для нас Беларусь — суседняя дзяржава, мы заўсёды імкнуліся і імкнёмся да сяброўскіх стасункаў зь ёй, — адзначае МЗС Украіны. — Разумеем эмацыйную перагрузку калег зь беларускага МЗС, але рэкамэндуем не адмаўляцца ад каштоўных сяброўскіх парад».
«Досьвед украінскай Рэвалюцыі годнасьці вучыць менавіта таму, што ня слухаць думкі грамадзтва і парады сяброў, а замест гэтага пракладаць сабе дарогу наперад дубінкамі — гэта шлях у нікуды. Мы шчыра зычым Беларусі годна прайсьці ўсе выпрабаваньні, умацаваць сваю незалежнасьць і дэмакратыю», — гаворыцца ў камэнтары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы ня маем патрэбы ў заежджаных парадах». МЗС Беларусі адрэагаваў на словы Зяленскага пра новыя выбары