Затрыманьняў на акцыі апазыцыі ў Менску не было, — МУС Беларусі

Менск, 23 жніўня

Афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамаданава паведаміла, што на акцыі пратэсту ў Менску затрыманых няма.

«У Менску ніхто не затрымліваўся. Па краіне інфармацыя яшчэ ўдакладняецца», — сказала яна Інтэрфаксу.

Чамаданава ўдакладніла, што няма пакуль інфармацыі і пра колькасьць мітынгоўцаў. Гэтую лічбу, як чакаецца, ведамства назаве 24 жніўня.

У перадачы «Галоўны эфір» на Першым канале БТ паведамілі, што ў сёньняшняй акцыі апазыцыі ў Менску ўзялі ўдзел 20 тысяч чалавек. Па падліках назіральнікаў — ня менш за 150 тысяч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы з вамі да канца!» — амапаўцы ў ачапленьні Палаца Незалежнасьці Лукашэнку