23 жніўня пасьля 18-й гадзіны ў Менску пачаліся перабоі з інтэрнэтам. Праблемы як з мабільным, так і са стацыянарным інтэрнэтам мелі карыстальнікі шэрагу буйных апэратараў.
Прэс-служба мабільнага апэратара A1 «з шкадаваньнем паведаміла» на афіцыйнай старонцы ў Фэйсбуку, што «згодна з патрабаваньнем дзяржаўных органаў у сувязі з забесьпячэньнем нацыянальнай бясьпекі істотна зьніжаная прапускная здольнасьць 3G-сеткі А1 на тэрыторыі некаторых раёнаў Менску. Выкананьне дадзенага патрабаваньня прыводзіць да пагаршэньня якасьці сэрвісу перадачы дадзеных».
Аб аднаўленьні карэктнага доступу да паслугі будзе паведамлена дадаткова. Прыносім прабачэньні і спадзяёмся на хуткае аднаўленьне абслугоўваньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мора людзей на маршы ў Менску. Міністар абароны пагражае войскам. Што адбываецца ў Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Як пацукі разьбегліся». Лукашэнка прыляцеў у Палац Незалежнасьці з аўтаматам у руках. ВІДЭА