«Мы павінны патрабаваць расьсьледаваньня ўсіх фактаў гвалту з боку сілавых органаў у дачыненьні да мірных грамадзянаў», — заявіў былы чыноўнік і дыплямат Павал Латушка, сустрэўшыся з калёнай дэманстрантаў.
Паводле яго інфармацыі, зь міліцыі ў Сьледчы камітэт перададзена больш за 700 матэрыялаў аб фактах гвалту над грамадзянамі.
Таксама, на перакананьне Паўла Латушкі, неабходна патрабаваць новых выбараў. Дадатковыя крокі, якія могуць стымуляваць улады, — гэта адкліканьне дэпутатаў. Дэпутаты цяпер — статысты, якія з усім пагаджаюцца і не гавораць ад імя народу, цытуе яго БелаПАН.
Павал Латушка і іншыя сябры Каардынацыйнай рады — прадстаўнік МТЗ Сяргей Дылеўскі, юрыст Максім Знак, давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова, каардынатар штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава — накіраваліся з дэманстрантамі па праспэкце Пераможцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску пачаўся «Марш новай Беларусі», ля Дому ўраду тысячы чалавек, ідуць калёны з іншых раёнаў горада