Беларуская апазыцыя, дамагаючыся сыходу Аляксандра Лукашэнкі, дзейнічае паводле «вэнэсуэльскага сцэнару», заявіў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў.
Пра гэта паведамляе агенцтва «Новости».
«Перамовы зь цяперашнімі ўладамі яны прапануюць толькі з адной мэтай — абмеркаваць умовы сыходу прэзыдэнта Беларусі, прапануецца так далей прасоўваць свае праграмы. Гэта прыкладна так сама, як у Вэнэсуэле, калі легітымны прэзыдэнт абвяшчаецца выгнанцам», — сказаў Лаўроў на моладзевым форуме ў Маскоўскай вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Расеі Лаўроў: Сытуацыя ў Беларусі пачынае нармалізоўвацца«Некаторым беларускім апазыцыянэрам, якія жывуць на Захадзе і адтуль спрабуюць уплываць на тое, што адбываецца ў сваёй краіне, вельмі хочацца, каб было інакш, каб была кроў, каб справакаваць рэакцыю беларускіх сілавікоў, якія цяпер нікога не чапаюць і ня ўмешваюцца ў правядзеньне мірных дэманстрацыяў», — дадаў Лаўроў.