Расейская Фэдэрацыя прыме любое рашэньне Беларусі аб зносінах са сваім народам, сказаў 23 жніўня кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў.
Пра гэта паведамляе ТАСС, адзначаючы, што паводле Лаўрова, сытуацыя ў Беларусі пачынае нармалізоўвацца, але ня ўсім гэта падабаецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанскія экспэрты пра беларускія дылемы КрамляРасея лічыць, дадаў Лаўроў, што дыялёг аб рэформе Канстытуцыі ёсьць вельмі пэрспэктыўным для нармалізацыі сытуацыі ў Беларусі.
Лаўроў падкрэсьліў, што цяпер няма сьведчаньняў таго, што цяперашнія пратэсты ў Беларусі праходзяць з ужываньнем сілы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Намесьнік дзяржакратара ЗША зьбіраецца ў Вільню і Маскву абмеркаваць падзеі ў БеларусіНа думку Лаўрова, у склад Каардынацыйнай рады апазыцыі Беларусі ўваходзіць шэраг людзей, якія выступаюць супраць разьвіцьця Саюзнай дзяржавы, у Расеі ёсьць пытаньні да таго, як фармавалася Каардынацыйная рада.
Расея, дадаў кіраўнік расейскага МЗС, вельмі хоча «быць карыснай» для Беларусі ў сувязі з сытуацыяй у гэтай краіне.