Расейскі палітык пра Лукашэнку: «Трызьненьне, якое ён безупынна вярзе, у нейкай меры — адлюстраваньне яго сьвядомасьці»

Леанід Гозман

Расейскі палітык Леанід Гозман, лідэр грамадзкага руху «Саюз правых сіл», назваў апошнія заявы Аляксандра Лукашэнкі пра «варушэньне войскаў NATO» ў Польшчы і Літве каля межаў зь Беларусьсю «трызьненьнем».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO назвала заявы Лукашэнкі пра вонкавую пагрозу беспадстаўнымі

«Не выключаю таго, што трызьненьне, якое ён безупынна вярзе, у нейкай меры — адлюстраваньне яго рэальнай сьвядомасьці, — сказаў Гозман у інтэрвію расейскай службе Голасу Амэрыкі. — У тым сэнсе, што гэта не абавязкова чыстая хлусьня. Напэўна, калі ён прамаўляе свае тырады, то збольшага верыць у іх і сам. Такое ў яго шчасьце».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што прывёў Узброеныя сілы ў поўную баявую гатоўнасьць, упершыню за 25 гадоў

Паводле Гозмана, апошнія заявы Лукашэнкі — вельмі дрэнны сыгнал.

«Усё гэта можа стаць падставаю для адкрытай просьбы аб вайсковым умяшаньні з боку Расеі ў адпаведнасьці з дамовамі аб Саюзнай дзяржаве і АДКБ. Такі варыянт здаецца цалкам рэальным», — адзначыў палітык.