Увечары 9 жніўня пасьля закрыцьця выбарчых участкаў у Пінску 16-гадовага хлопца зьбіў шчытом з ровара міліцыянт. Зь пераломам яго і забралі.
Як піша сайт «Мэдыя-Палесьсе», начальнік Пінскага ГАУС Дзьмітры Каравякоўскі 16 жніўня заявіў, што затрыманьні былі «прыцэльнымі».
9 жніўня 16-гадовы Дзяніс вырашыў падтрымаць калёну пінчукоў, якая накіравалася ў бок плошчы Леніна. Ён ехаў на ровары разам з гараджанамі. На чыгуначным пераезьдзе пад’ехала міліцыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: АМАП уратаваў маніфэстантаў ад горшагаЗ словаў падлетка, у нейкі момант людзі ў форме і са шчытамі пачалі затрымліваць людзей. Адзін з супрацоўнікаў пабег за іншым маладым чалавекам, але не дагнаў. Наблізіўшыся да Дзяніса, штурхнуў яго шчытом. Хлопец страціў раўнавагу, зьляцеў з ровара і перастаў адчуваць руку.
«Я яму крычу, што ў мяне рука зламаная, а ён заломвае яе за сьпіну і вядзе. Я папрасіў: пайду сам. Ён сьціснуў мае рукі яшчэ мацней. Мяне павезьлі ў цір на Кірава, 53. Нас было чалавек 7-8. Рабілася ўсё горш».
На стан Дзяніса зьвярнуў увагу лекар Віктар Дунька, якога таксама затрымалі на пераезьдзе. Далі пазваніць бацькам, але «хуткую» так і ня выклікалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віцебскі лекар Уладзімер Мартаў: сілавікі зрабілі злачынства. Дзе рэакцыя пракуратуры, Сьледчага камітэту?Ля ўваходу ў аддзяленьне Дзянісава маці была ўжо празь некалькі хвілін. Але з той прычыны, што «рэжымны аб’ект», усярэдзіну яе не пусьцілі. Толькі праз гадзіну пасьля затрыманьня хлопцу выклікалі «хуткую». Да таго моманту ён ужо ня мог самастойна дайсьці да аўтамабіля, траціў прытомнасьць.
У лякарні Дзяніс праляжаў 12 дзён. Выявілі закрыты пералом са зрушэньнем. Давялося рабіць апэрацыю. Цяпер у плячы пруткі. Правая рука ня рухаецца, а праз тыдзень у школу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Катаваньні і прыніжэньне: сусьветныя СМІ расказваюць пра пратэсты і гвалт сілавікоў у БеларусіЯшчэ 11 жніўня Дзянісава маці прыходзіла ў ГАУС з заявай. Не прынялі. У пракуратуры памочнік пракурора сказаў, што яны былі абавязаныя гэта зрабіць.
21 жніўня жанчына падала заяву паўторна. Цяпер зь сям’ёй працуе супрацоўнік Сьледчага камітэту, высьвятляе абставіны здарэньня.