У сувязі з правядзеньнем на тэрыторыі Беларусі шэрагу грамадзка-палітычных масавых мерапрыемстваў МУС заявіў пра «неабходныя меры дзеля падтрымкі парадку і грамадзкай бясьпекі».
Як адзначаецца ў тэлеграм-канале ведамства, цягам мінулых содняў зафіксавана 75 фактаў збору грамадзян. У зборах у падтрымку «міру, бясьпекі і спакою» узялі ўдзел больш за 30 тысяч чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пасьля масавых мітынгаў у Горадні звольніў кіраўніка аблвыканкаму, яго замяніў міністар КаранікКолькасьць удзельнікаў 67 «пратэставых акцыяў», якія прайшлі ў 55 паселішчах, не перавысіла 6 100 чалавек. Пры гэтым на плошчы Незалежнасьці ў сталіцы цягам дня групы грамадзян зьбіраліся тройчы.
Па названых фактах тэрытарыяльныя органы ўнутраных справаў задакумэнтавалі 18 парушэньняў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. 22 жніўня затрымалі за адміністрацыйныя правапарушэньні 26 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што прывёў Узброеныя сілы ў поўную баявую гатоўнасьць, упершыню за 25 гадоў23 жніўня таксама рыхтуюцца акцыі, на якія заклікаюць розныя інтэрнэт- рэсурсы, працягвае МУС. Ведамства папярэджвае, што правядзеньне несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў супрацьзаконнае, за ўдзел у іх прадугледжаная адказнасьць.