У Віцебску зьнік Леанід Маліхаў. У сацсетках пішуць, што апошні раз маладога чалавека бачылі 21 жніўня на акцыі пратэсту, пасьля гэтага ён больш за суткі не выходзіць на сувязь.
У міліцыі вобласьці парталу Tut.by паведамілі, што хлопца не затрымлівалі, а яго сваякі з заявай аб зьнікненьні не зьвярталіся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 28-гадовага Мікіту Крыўцова з Жодзіна, які 10 дзён лічыўся зьніклым бязь вестак, знайшлі мёртвым«Апошні раз Леанід быў заўважаны на мітынгу 21 жніўня, ужо больш за суткі не выходзіць на сувязь. Пры званках ідзе пераадрасацыя на галасавую пошту. 21 жніўня быў апрануты ў зялёную кофту, чорныя штаны і красоўкі, катаўся на ровары. Калі што-небудзь ведаеце пра яго месцазнаходжаньне, тэлефануйце на нумар +375 29 259 41 00», — такую інфармацыю распаўсюджваюць у віцебскіх чатах і сацсетках.
Афіцыйная прадстаўніца УУС аблвыканкаму Вольга Шкуратава запэўніла, што маладога чалавека на акцыях не затрымлівалі. Але на падставе інфармацыі, разьмешчанай у сацсетках, праводзіцца праверка.