Лукашэнка гаворыць пра «варушэньне войскаў NATO» ў Польшчы і Літве каля межаў зь Беларусьсю. NATO заяўляе, што не ўяўляе пагрозы ні для Беларусі, ні для якой-кольвек іншай краіны.
Заявы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што NATO перасоўвае войскі каля мяжы Беларусі беспадстаўныя. Пра гэта вечарам у суботу, 22 жніўня, заявіла прэсавая сакратарка альянсу Аана Люнджэску.
«Як мы ўжо раней далі зразумець, NATO не нясе ніякай пагрозы для Беларусі альбо якой-кольвек іншай краіны», — сказала Люнджэску на прэсавай канфэрэнцыі ў Брусэлі, перадае «Нямецкая хваля» з спасылкай на AFP.
Польскі ўрад назваў заявы Лукашэнкі прапагандай, а прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа — «цалкам беспадстаўнымі заявамі пра ўяўныя вонкавыя пагрозы».
«Рэжым любой цаной спрабуе адцягнуць увагу ад унутраных праблем Беларусі, гаворачы пра меркаваныя вонкавыя пагрозы, што ня мае пад сабой ніякіх падстаў», — сказаў прэзыдэнт у камэнтары BNS Гітанас Наўседа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуская прапаганда хлусіць пра замежную агрэсію», — канцылярыя прэзыдэнта Польшы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кадры зьбіцьця Лукашэнка называе «пастановачнымі» і абяцае ад панядзелка «новыя парадкі»