22 жніўня валянтэры праводзілі дабрачынны пікнік для дзяцей-інвалідаў. Пікнік праходзіў у лесе на беразе ракі Сож, непадалёк ад пасёлку Чонкі.
«Раптам наш ціхі спакойны адпачынак парушыў гомельскі ваенкам Андрэй Крываносаў. Ён уварваўся да нас на пікнік і пачаў гучна заклікаць на мітынг. Каб усе зараз тэрмінова зьбіраліся і ішлі на мітынг у пасёлак Чонкі», — расказаў адзін з валянтэраў.
Паводле яго, ваенкам з рупарам падыходзіў і да іншых кампаніяў, якія адпачывалі пад Чонкамі.
Андрэй Крываносаў стаў вядомы апошнім часам праз свой удзел у мітынгах «За «Бацьку». Ён «абараняў» «Гомсельмаш» ад страйку, а таксама сарваў мітынг Марыі Калесьнікавай у Жлобіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі перакрылі вуліцу Савецкую, на плошчу Леніна гоняць трактары і камбайны