«Ланцуг пакаяньня» ад Курапатаў да Акрэсьціна, заблякаваныя дзясяткі проксі-сэрвэраў. Найважнейшае за 21 жніўня.
Увечары 21 жніўня ў Менску ад мэмарыялу ў Курапатах да турмы на Акрэсьціна людзі сталі ў 13-кілямэтровы «ланцуг пакаяньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Беларусі адбываецца генацыд». Ад Курапатаў да Акрэсьціна стаў «Ланцуг пакаяньня». ФОТА, ВІДЭАСьвятлана Ціханоўская і Ганна Канапацкая падалі скаргі ў Вярхоўны суд аб прызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў несапраўднымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад імя Ціханоўскай у Вярхоўны суд падалі скаргу аб непрызнаньні прэзыдэнцкіх выбараўЦіханоўская дала першую прэсавую канфэрэнцыю ў Вільні. Гвалт трэба спыніць, палітычных зьняволеных — выпусьціць на волю, трэба правесьці свабодныя выбары, — сказала Ціханоўская. Яна спадзяецца, што Лукашэнка пачуе жаданьне народу, пойдзе на дыялёг і правядзе новыя выбары — празрыстыя і справядлівыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нашая місія — пераступіць страх і рухацца далей». Ціханоўская дала першую прэсавую канфэрэнцыю ў Вільні. ВІДЭААляксандар Лукашэнка сёньня пацьвердзіў, што замест журналістаў БТ, якія звольніліся на знак пратэсту супраць палітыкі ўладаў, беларускія ўлады запрасілі журналістаў з Расеі. Таксама, паводле яго, разглядаецца варыянт запрасіць шахтароў з Украіны замест працаўнікоў, якія страйкуюць на «Беларуськаліі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: запрошаных расейскіх журналістаў аплочвае Расея, а шахтароў можна запрасіць з УкраіныМУС паведаміла, што ў першыя дні пасьля 9 жніўня былі сотні зваротаў аб зьнікненьні людзей. Паводле МУС, цяпер засталося ўсяго некалькі дзясяткаў. Міністэрства паведамляе, што большасьць тых, каго лічылі зьніклымі, знайшліся на адміністрацыйным арышце ці былі вызваленыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства ўнутраных справаў дало сваё тлумачэньне наконт зьніклых людзейУ Беларусі афіцыйна заблякавалі онлайн-плятформы альтэрнатыўнага падліку галасоў і дзясяткі проксі-сэрвісаў, з дапамогай якіх пры адсутнасьці доступу да інтэрнэту 9–11 жніўня некаторыя карыстальнікі адкрывалі папулярныя мэсэнджары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі афіцыйна заблякавалі онлайн-плятформы альтэрнатыўнага падліку галасоў і дзясяткі проксі-сэрвісаўМіністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей зьвярнуўся да калегаў-міністраў з краінаў Эўразьвязу. Ён наракаў, што пры «першых сур’ёзных выпрабаваньнях для станаўленьня нашай краіны» яны зноў адразу заклікаюць да санкцыяў. «Гэта ня першыя санкцыі ў нашай гісторыі. І наша гісторыя на гэтым ня скончыцца. Мы іх пройдзем гэтак жа, як і папярэднія. Вынік іх дзеяньня вам вядомы. Усе разам мы дакладна страцім час», — заявіў міністар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей папярэдзіў краіны Эўразьвязу наконт санкцыяўУ МУС адбылася сустрэча міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева зь мітрапалітам Менска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Караеў паскардзіўся мітрапаліту Кандрусевічу на СМІ і сказаў, што пратэсты не былі мірнымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар Караеў паскардзіўся мітрапаліту Кандрусевічу на СМІ і сказаў, што пратэсты не былі мірнымі«Беларуськалій» працуе, але сытуацыя на прадпрыемстве незразумелая, заявіў старшыня нізавой арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу гарнякоў Юры Захараў. Паводле яго, з аднаго боку, дзейнічае страйкам, з другога, людзі ходзяць на працу. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што прафсаюз не вядзе страйку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ні страйк, ні праца. Што адбываецца на «Беларуськаліі»Сябра Каардынацыйнай рады Павал Латушка ў інтэрвію Свабодзе заявіў, што Каардынацыйная рада не выступае супраць выхаду Беларусі з Саюзнай дзяржавы і ЭАЭС. «Мы проста не разглядаем гэтых пытаньняў, гэтага няма ў парадку дня нашых дыскусій, у нас іншы парадак дня, унутраны. А то цяпер пачнуць гаварыць, што мы нібыта прарасейскія. Мы прабеларускія», — заявіў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пералом ужо наступіў, зваротнага шляху няма». Павал Латушка адказаў на пытаньні Свабоды. ВІДЭА