Эстонія і Латвія ўвядуць нацыянальныя санкцыі ў дачыненьні да службовых асобаў Беларусі, гаворыцца ў сумеснай заяве зьнешнепалітычных ведамстваў дзьвюх краін.
Санкцыі будуць пэрсанальнымі і будуць тычыцца асоб, якія адказваюць за фальсыфікацыю выбараў і прымяненьне празьмернай сілы супраць мірных дэманстрантаў у гарадах Беларусі.
Краіны ўжо падрыхтавалі сьпісы службовых асобаў Беларусі.
Санкцыі будуць уключаць забарону на выдачу віз.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз не прызнае вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і вылучае 53 млн эўра для падтрымкі беларускага народу«Двухбаковыя дзеяньні па ўвядзеньні нацыянальных санкцый будуць ажыцьцяўляцца ў адпаведнасьці з працэдурамі краін да плянаванага ўвядзеньня санкцый з боку Эўразьвязу», — пазначана ў паведамленьні.
Эстонія і Латвія заклікалі да мірнага і законнага ўрэгуляваньня цяперашняга крызісу ў краіне, а таксама адзначылі, што Беларусь зьяўляецца і застанецца «важнай суседняй дзяржавай для Эстоніі і Латвіі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Літвы ўнёс Лукашэнку ў «чорны сьпіс» неўязныхРаней Міністэрства замежных спраў Літвы ўнесла Аляксандра Лукашэнку і 31 беларускага чыноўніка ў сьпіс неўязных. Акрамя Лукашэнкі, у сьпіс трапілі службовыя асобы АМАП, КДБ і Цэнтравыбаркаму Беларусі. Іх імёны не былі раскрытыя.
Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус сказаў, што гэта будзе ўклад Літвы ў калектыўныя дзеяньні Эўразьвязу пасьля падзей у Беларусі. 19 жніўня на спэцыяльным саміце кіраўнікі краін ЭЗ не прызналі вынікі выбараў у Беларусі. Неўзабаве будзе прынята рашэньне аб санкцыях у дачыненьні да самога Лукашэнкі, яго найбліжэйшага атачэньня і беларускіх сілавікоў. Раней найбуйнейшыя партыі, прадстаўленыя ў Эўрапейскім парлямэнце, ужо абвясьцілі Лукашэнку пэрсонай нон грата, суправадзіўшы заяву словамі «Zhyvie Belarus!» («Жыве Беларусь!»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей папярэдзіў краіны Эўразьвязу наконт санкцыяў