У Гомлі каля 19-й гадзіны перакрылі цэнтральную вуліцу Савецкую. Па ёй цяпер ідзе калёна сельскагаспадарчай тэхнікі — камбайнаў і трактароў.
Яны едуць на плошчу Леніна і там будуць стаяць. Імаверна, каб заняць плошчу, дзе ў мінулую нядзелю быў масавы пратэст.


Сёньня на плошчы Леніна спрабавалі сабрацца прыхільнікі пераменаў, але іх разагнала міліцыя.

Тады ўдзельнікі акцыі пайшлі на традыцыйнае месца збору – пляцоўку ля цырку. Але сёньня цырк завесілі вялікай чырвона-зялёнай стужкай. А побач, на плошчы Паўстаньня, праходзіць мітынг «За „бацьку“».
Міліцыя папярэджвае ўдзельнікаў акцыі на цырку, што акцыя несанкцыянаваная.