Энэргетыкі Горадні зьвярнуліся з пэтыцыяй да ўладаў

Ілюстрацыйнае фота. «Марш Свабоды» ў Горадні 16 жніўня

Калектыў «Гроднаэнэрга» зьвярнуўся да кіраўніцтва свайго прадпрыемства, гораду і вобласьці з пэтыцыяй, пад якой падпісаліся 668 чалавек.

Зварот калектыву «Гроднаэнэрга»

У звароце энэргетыкі паведамілі, што заклапочаныя сытуацыяй у Беларусі пасьля выбараў 9 жніўня і не прызнаюць вынікі выбараў. Яны патлумачылі, што ня могуць далучыцца да агульнанацыянальнага страйку, бо ад іхных рашэньняў залежыць функцыянаваньне сыстэмаў жыцьцезабесьпячэньня грамадзянаў і працы ўсіх галінаў гаспадаркі, але выказалі салідарнасьць з удзельнікамі мірных пратэстаў.

Энэргетыкі выклалі шэраг патрабаваньняў да ўладаў:

  • правесьці новыя сумленныя выбары прэзыдэнта,
  • спыніць гвалт і незаконныя затрыманьні ў дачыненьні да мірных грамадзянаў,
  • вызваліць усіх незаконна затрыманых і палітвязьняў,
  • пакараць тых, хто затрымліваў і біў зьняволеных.

Усяго на прадпрыемстве «Гроднаэнэрга» працуе каля 1000 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На «Гроднажылбудзе» працягваюць страйк каля 10% работнікаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Размыльваньне пратэсту». На «Гродна Азот» работнікі абмеркавалі, як пачаць забастоўку законна
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што з забастоўкамі на горадзенскіх прадпрыемствах. ФОТА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі для падтрымкі рабочых, якія пратэстуюць, стварылі Нацыянальны страйкавы камітэт