Кіраўніца Беларускай фэдэрацыі шахматаў, віцэ-прэзыдэнтка FIDE Анастасія Сарокіна ў інтэрвію The Telegraph выказала думку пра падзеі ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У тое, што адбываецца, часам немагчыма нават паверыць». Падпісант адкрытага ліста спартоўцаў Аляксандар Куль«Я не магу больш рабіць выгляд, што нічога не адбываецца. Я доўгі час падтрымлівала гэтую ўладу, бо бачыла: многае зроблена для разьвіцьця спорту. Але той факт, што выбар людзей ня быў прызнаны, стаў для мяне пунктам невяртаньня», — сказала Анастасія Сарокіна.
Раней яна падпісала ліст спартовай грамадзкасьці. Больш за 250 вядомых спартоўцаў і супрацоўнікаў галіны выступілі з патрабаваньнямі паўторных выбараў прэзыдэнта Беларусі і спыніць гвалт сілавікоў над жыхарамі краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Легкаатлетка Надзея Астапчук: «Палітычнае балота нарэшце пачало прачынацца»У выпадку ціску, пагроз звальненьнем або парушэньня правоў прадстаўнікоў спорту, якія падпісаліся пад лістом, усе яны будуць дзейнічаць салідарна, аж да адмовы выступаць за зборную краіны або браць удзел у міжнародных і нацыянальных форумах.