Віленскі ўнівэрсытэт заснаваў стыпэндыю для беларускіх грамадзян, «каб выказаць салідарнасьць з народам Беларусі і падтрымаць яго імкненьні да дэмакратыі».
«Стыпэндыя Вялікага Княства Літоўскага» цалкам пакрывае кошт навучаньня, а ў дадатак усе ўхваленыя кандыдаты атрымаюць штомесячна 200 эўраў цягам 10 месяцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Загадчыца катэдры БДУ падтрымала студэнтаў на акцыях і заклікала калег зрабіць гэтаксамаАдначасна Віленскі ўнівэрсытэт дасьць магчымасьць перавесьціся туды на вучобу беларускім студэнтам, якіх перасьледуюць за грамадзкую ці палітычную дзейнасьць.
Стыпэндыя магчымая як для навучаньня на ступень бакаляўра, гэтак і на магістарскую праграму. Паведамляюць, што колькасьць стыпэндыяў абмежаваная, але канкрэтную лічбу не называюць. Падаць заяўку можна тут да 14 верасьня 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «АМАП не даваў нам вывозіць людзей з Акрэсьціна». Страшны аповед мэдыка аб працы ў турме. ВІДЭА