Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загадчыца катэдры БДУ падтрымала студэнтаў на акцыях і заклікала калег зрабіць гэтаксама


Пратэст у Менску. 16 жніўня 2020 году.
Пратэст у Менску. 16 жніўня 2020 году.

«Калі ў краіне не адбудуцца кардынальныя зьмены, то ўжо налета ў нас ня будзе моцных абітурыентаў», — напісала ў сваім Facebook загадчыца катэдры тэхналёгіяў камунікацыі і сувязяў з грамадзкасцю факультэту журналістыкі БДУ Ірына Сідорская.

Яна выступіла ў падтрымку студэнтаў, якія выходзяць на акцыі:

Чаму я сёньня пайду падтрымаць студэнтаў на акцыі? Таму што:

  • 1) Я хачу рабіць і далей тое, чым займаюся ўжо больш за 20 гадоў і што люблю і ўмею рабіць лепш за ўсё — вучыць маіх студэнтаў і праводзіць дасьледаваньні. Бо калі ў краіне не адбудуцца кардынальныя зьмены, то ўжо налета ў нас ня будзе тых абітурыентаў, да якіх мы прывыклі, — моцных, матываваных, якія маюць уласную пазыцыю, бо ў цяперашніх умовах маладыя людзі — першыя кандыдаты на эміграцыю і перш за ўсё праз навучаньне за мяжой. Я хачу сваёй прафэсійнай будучыні!
  • 2) Я хачу акадэмічных свабодаў, якіх з кожным годам заставалася ўсё менш і менш, а ўсё больш і больш — «дзяржаўнай ідэалёгіі», якая зьведзена да ляяльнасьці дзейнай уладзе.
  • 3) Калі мне прыйдзе час выходзіць на пэнсію, я хачу, каб у маёй краіне засталося пакаленьне, якое гэтую пэнсію мне будзе зарабляць, як сёньня мы зарабляем пэнсію для сваіх бацькоў.
  • 4) Хачу, каб мой уласны дарослы сын не чакаў, «калі адкрыюцца межы», а мая 16-гадовая дачка хоць бы тэарэтычна разглядала магчымасьць вучыцца дома.
  • 5) Нават калі я не ва ўсім згодная з студэнтамі, гэта мае студэнты, я люблю іх і ганаруся імі! Калегі-выкладчыкі, заклікаю вас падтрымаць!

Ірына Сідорская — доктар філялягічных навук, кандыдат філязофскіх навук, дацэнт. У 1991 годзе з адзнакай скончыла філязофска-эканамічны факультэт БДУ, у 1994 годзе — асьпірантуру катэдры філязофіі і мэтадалёгіі навукі. На пасадзе загадчыцы катэдры тэхналёгіяў камунікацыі і сувязяў з грамадзкасьцю знаходзіцца з 2010 году. Мае больш за 200 навуковых, навукова-папулярных і вучэбна-мэтадычных публікацыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG