Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін аб’явіў пра пачатак маштабных тактычных вучэньняў на горадзенскім кірунку.
У Telegram-канале ведамства адзначаецца, што ў Цэнтры стратэгічнага кіраваньня генэрал-маёр Хрэнін заслухаў прапановы службовых асобаў адносна баявой падрыхтоўкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэрал Раўкоў параўнаў цяперашнія пратэсты з путчам 1991 году, які разваліў «магутную дзяржаву»«Бачым, што ідзе ўмяшаньне ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы. Мы атрымліваем інфармацыю з розных крыніц, якая ня можа не турбаваць. Таму прагназуем разьвіцьцё розных варыянтаў. Мною прынятае рашэньне на правядзеньне комплекснага тактычнага вучэньня з войскамі Заходняга апэратыўнага камандаваньня на горадзенскім тактычным кірунку. Кіраўніком дзяржавы яно зацьверджана», — пракамэнтаваў міністар.
Ён удакладніў, што вучэньне будзе праходзіць на тэму «вядзеньне абароны і спэцыяльных дзеяньняў». У ім возьмуць удзел вайсковыя часткі мэханізаваных злучэньняў, сілаў спэцапэрацыяў, вайскова-паветраных сілаў, войскаў супрацьпаветранай абароны, радыёэлектроннай барацьбы, ракетных войскаў і артылерыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскі міністар: вайсковыя вучэньні ў Беларусі накіраваныя ўнутр краіны ў мэтах прапагандыХрэнін адзначыў, што вучэньне знаходзіцца «на асабістым кантролі кіраўніка дзяржавы». Маральны дух высокі і мы гатовыя да выкананьня задачаў — захаваньне тэрытарыяльнай цэласнасьці, сувэрэнітэту і незалежнасьці, падсумаваў міністар абароны.