Джо Байдэн, віцэ-прэзыдэнт ЗША пры Бараку Абаму і кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2020 году, падтрымаў беларусаў.
«Адважныя грамадзяне Беларусі дэманструюць, што іх галасы ня будуць заглушаныя ні тэрорам, ні катаваньнямі, — напісаў Байдэн у Twitter. — Злучаныя Штаты павінны падтрымліваць заклік Сьвятланы Ціханоўскай да сумленных выбараў. Расеі трэба казаць, каб яна ня ўмешвалася — гаворка ідзе не пра геапалітыку, а пра права выбіраць сваіх лідэраў».
Раней з кароткім камэнтаром пра сытуацыю ў Беларусі выступіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп назваў сытуацыю ў Беларусі жахлівайДэмакратычная партыя 19 жніўня падчас свайго зьезду онлайн афіцыйна вылучыла былога віцэ-прэзыдэнта Джо Байдэна кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2020 году. Вылучэньне было пацьверджанае падчас 30-хвіліннай пераклічкі прадстаўнікоў усіх 57 штатаў і тэрыторыяў на другі дзень партыйнага зьезду.