Russia Today: Нашы супрацоўнікі на Беларускай тэлевізіі не працуюць

Маргарыта Сіманьян

Галоўная рэдактарка тэлеканалу Russia Today Маргарыта Сіманьян у камэнтары радыёстанцыі «Говорит Москва» заявіла, што рэдакцыя сапраўды гатовая дапамагчы беларускім калегам, калі іх «ветліва папросяць». Але цяпер у Менску журналістаў RT няма.

«Ніякія супрацоўнікі RT ні на якім беларускім тэлебачаньні не працуюць. Але калі нас папросяць дапамагчы, калі нас папросяць ветліва, то мы з задавальненьнем дапаможам. Мы наогул дапамагаем рэдакцыям у розных краінах, ад Кітая да Туніса, робім гэта шмат гадоў. Ну а тым больш братам беларусам як не дапамагчы? Калі ветліва папросяць», — паўтарыла Сіманьян.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выйдзіце на прыступкі да сваіх калег і гледачоў», — Сяргей Дарафееў зьвярнуўся да кіраўнікоў БТ і АНТ

Раней шэраг СМІ паведамілі, што ў Менску страйкоўцаў зь Беларускай тэлевізіі замянілі былымі і дзейнымі журналістамі RT. Гаворка вялася перадусім пра рэжысэраў, апэратараў, тэхнічным пэрсанале.

Некалько сотняў супрацоўнікаў БТ раней заявілі, што далучаюцца да страйку або напісалі заявы на звальненьне.