У Мазыры ранкам 19 жніўня быў затрыманы актывіст супольнасьці «Страна для жизни» Руслан Парфёнаў.
Як паведаміў Свабодзе яго брат Андрэй, аўтамабіль актывіста спыніла ДАІ, і Руслана схапілі невядомыя, хутчэй за ўсё — міліцыянты. Маці Руслана паведамілі, што яго павезьлі ў Цэнтральны апарат СК у Менск па справе аб масавых беспарадках.
Руслан Парфёнаў затрымлівалі і перад выбарамі — тады ён атрымаў 10 сутак арышту. Па БТ і АНТ пра яго паказвалі сюжэты, што ён нібыта рабіў «вожыкаў», каб спыняць тэхніку міліцыі. Паводле блізкіх, у кадры быў не Руслан — ён іншага целаскладу і росту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новая сьмерць. Страйк на Беларуськаліі. АМАП каля МТЗ. Што адбываецца на 11-ы дзень пратэстаў