Міністэрства аховы здароўя пацьвердзіла, што 19 жніўня памёр грамадзянін Рэспублікі Беларусі Генадзь Шутаў.
13 жніўня ён быў пераведзены ў цяжкім стане на лячэньне з Берасьцейскай абласной лякарні хуткай мэдычнай дапамогі ў шпіталь Міністэрства абароны.
Вечарам 18 жніўня наступіла рэзкае пагаршэньне стану, і, нягледзячы на ўсе намаганьні лекараў, выратаваць пацыента не ўдалося.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У бацьку стралялі са сьпіны ва ўпор». Што кажа дачка пра сьмерць берасьцейца ад раненьня ў галавуАффіцыйна гГэта трэці выпадак гібелі пратэстоўца і першы ад агнястрэльнай зброі. Раней улады прызналі два выпадкі сьмерці пры здушэньні пратэстаў: 34-гадовага Аляксандра Тарайкоўскага ў Менску і 25-гадовага Аляксандра Віхора ў Гомлі.
Афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч заявіў БелаПАН, што зарэгістраваныя дзьве сьмерці: адна ў Менску і адна ў Гомлі, і «па абодвух выпадках сьледчыя разьбіраюцца».
Па факце сьмерці ў Гомлі прызначаныя судова-мэдычныя экспэртызы, праведзеныя апытаньні відавочцаў, правяраюцца запісы камэр назіраньня, аналізуецца розная інфармацыя, якая можа дапамагчы разабрацца ва ўсіх абставінах па сутнасьці, сказаў Кабаковіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт зьняпраўдзіў інфармацыю пра пяць ахвяраў вулічных пратэстаў