Страйкам «Беларуськалію» вырашыў працягнуць забастоўку да выкананьня патрабаваньняў страйкоўцаў. Першачарговае зь іх — адстаўка Аляксандра Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страйк на «Беларуськаліі». Стрым Свабоды з СалігорскуШахцёры вырашылі пакуль не абвяшчаць галадоўку, заявіў лідэр страйкаму «Беларуськалію» Андрэй Бокун перад тымі, хто сабраўся на плошчы ў Салігорску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стачкам сфармаваны». Шахтары «Беларуськалію» плянуюць штодня выходзіць у цэнтар горадуРаней Бокун выступіў з прапановай абвясьціць калектыўнае галадаваньне ў сувязі з тым, што значная частка працоўных пад ціскам адміністрацыі спусьціліся ў шахты і пачала здабываць руду.
«Нашыя шэрагі радзеюць у сувязі з беспрэцэдэнтным ціскам», — заявіў Бокун.
Здабыча руды часткова прыпынялі на першым рудаўпраўленьні, спынялася абагачальная фабрыка. Цяпер страйкуюць каля 3 тысяч работнікаў, агулам на прадпрыемстве працуюць каля 17 тысяч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «50 ці 100 чалавек ня маюць права выступаць ад імя ўсяго прадпрыемства». Кіраўнік ураду пра страйкіКіраўнік ураду Раман Галоўчанка напярэдадні паведаміў, што «Беларуськалій» у апошнія дні зьнізіў аб’ёмы вытворчасьці, бо людзі не маглі вызначыцца, ідуць яны працаваць або на плошчу. І гэтай сытуацыяй скарысталіся яго канкурэнты на рынку, у прыватнасьці «Ўралкалій», які нарасьціў пастаўкі.