Гатэль «Палац» (PalaceHotel), які месьціцца ў Нясьвіскім замку, гатовы бясплатна разьмясьціць усіх, хто пацярпеў падчас акцый пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку дырэктар па разьвіцьці PalaceHotel Ягор Захарка.
«PalaceHotel гатовы прыняць на адпачынак (прапанова дзейнічае бестэрмінова) ўсіх супрацоўнікаў прадпрыемстваў, якія страйкуюць, усіх пацярпелых пасьля разгонаў пратэстаў з 9 па 11 жніўня, усіх, хто адседзеў „суткі“ і атрымаў штрафы, супрацоўнікаў усіх сілавых ведамстваў, якія напісалі рапарты, супрацоўнікаў арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству інфармацыі, якія напісалі заяву аб звальненьні», — гаворыцца ў заяве дырэктара.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пранікальнае раненьне ў грудзі, кулявыя раны вока». Што кажуць дактары пра пацярпелых ад сілавікоў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС паведаміла пра затрыманьне мінулай ноччу 700 чалавек, агульны лік затрыманых набліжаецца да 7000