Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прысутнічае скаардынаваная зьнешняя пагроза ў дачыненьні да Беларусі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
«Мы адрэагавалі на гэта і разгарнулі баявыя падразьдзяленьні нашай арміі на заходніх межах, прывялі іх у поўную баявую гатоўнасьць. Міністар абароны мне далажыў, што ўсё гэта выканана і адпаведныя часткі сёньня гатовыя да выкананьня сваіх абавязкаў», — заявіў Лукашэнка на нарадзе ў Радзе бясьпекі краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калесьнікава: у нас пытаньне вывесьці краіну з саюзу з Расеяй нават не стаіць на парадку дняЛукашэнка патлумачыў прывядзеньне арміі ў баявую гатоўнасьць выказваньнямі неназваных «прадстаўнікоў замежных дзяржаў».
«Зьявіліся заявы прадстаўнікоў заходніх дзяржаў, у тым ліку і кіраўнікоў некаторых дзяржаў, якія наогул ня ведаюць, дзе Беларусь знаходзіцца, і ня ведаюць, што тут адбываецца. Але тым ня менш робяць гэтыя заявы», — растлумачыў ён.
Паводле яго слоў, «як кажуць вайскоўцы, зьнешняя кампанэнта прымушае ўлічваць становішча і дзейнічаць адпаведным чынам».
«Гэта значыць, сёньня ня толькі ўнутры, але і звонку ў нас зьяўляюцца праблемы. І тое, што гэта абсалютна скаардынаваныя дзеяньні, мы ўжо бачым у адкрытую. Але гэта яшчэ нават ня пік. Падзеі будуць разьвівацца адпаведным чынам, але мы разумеем, у якім напрамку» — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Афіцэр-памежнік: Я марыў служыць народу, але міліцыя і войска ахоўваюць інтарэсы толькі аднаго чалавека