Арцыбіскуп Кандрусевіч просіць асабістай сустрэчы зь міністрам Караевым, каб прадухіліць паўтарэньне гвалту 

Тадэвуш Кандрусевіч

18 жніўня Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся да міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Караева ў справе затрыманых падчас акцый пратэсту.

Як паведамляе рэсурс Catholic.by, ён просіць дазволіць сьвятарам наведваць людзей, схопленых пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, каб аказаць ім патрэбную дапамогу — перадусім духоўную.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пралітая кроў на вуліцах нашых гарадоў — цяжкі грэх. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся да ўладаў

Герарх таксама заклікаў кіраўніка сілавога ведамства неадкладна вызваліць затрыманых.

Акрамя таго, Тадэвуш Кандрусевіч зьвяртаецца да міністра з просьбай асабіста прыняць яго, каб абмеркаваць цяперашнюю складаную сытуацыю з мэтай прадухіленьня гвалту ў будучыні.