Мэр літоўскай Палангі Шарунас Вайткус заклікаў гараджанаў далучыцца да акцыі «Балтыйскі шлях» і u'тым падтрымаць беларусаў у змаганьні з дыктатурай. У «ланцуг» плянуюць стаць ад мора і да самай мяжы зь Беларусьсю.
Канцэртная заля Палангі напярэдадні падзеі расфарбавалася ў бел-чырвона-белыя колеры беларускага мірнага супраціву.
«У нядзелю 23 жніўня далучаемся да жывога „ланцуга салідарнасьці“, напісаў гораданачальнік на сваёй старонцы ў Фэйсбуку . — Давайце пакажам адзінства ня толькі з латыскімі і эстонскімі братамі, але і з суседняй Беларусьсю, якая ў цяперашні час актыўна змагаецца за дэмакратыю у сваёй краіне».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крaмлёўская тактыка гібрыднай агрэсіі: 80 гадоў таму СССР акупаваў краіны Балтыі23 жніўня 1989 году адбылася беспрэцэдэнтная акцыя «Балтыйскі шлях». Тады літоўцы, латышы і эстонцы сталі ў ланцуг даўжынёй парадку 670 км, злучыўшы Талін, Рыгу і Вільню. Такім чынам грамадзяне прадэманстравалі волю да незалежнасьці ад СССР.
Цяперашняя акцыя будзе прысьвечана Беларусі. Паводле Шарунаса Вайткуса, каб забяспечыць сацыяльную адлегласьць, удзельнікі жывога ланцуга возьмуцца не за рукі, а будуць трымаць сьцягі Літвы, Латвіі, Эстоніі і Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вільня падтрымала беларусаў чатырма бел-чырвона-белымі мастамі«Давайце пакажам усім, што мы адзіныя, што мы цэнім і шануем нашу свабоду, якую мы заваявалі, а таксама падтрымаем беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратыю. Запрашаем прыходзіць са сьцягамі ды іншымі атрыбутамі», — заклікаў мэр Палангі.
Аналягічную імпрэзу зьбіраюцца правесьці ў Латвіі: шэраг людзей стане ад марскога курорту Юрмалы да беларускай мяжы.