У Інстаграме зьявілася фота службовага пасьведчаньня сьледчага і яго рапарт на звальненьне з заклікам да беларусаў.
Карыстальнік astap_mystery, які называе сябе капітанам юстыцыі, сьледчым Партызанскага раённага аддзелу Сьледчага камітэту па горадзе Менску Андрэем Астаповічам, зьвярнуўся да беларусаў:
«Суграмадзяне змагайцеся да пераможнага канца, выганяючы дыктатара і беззаконнасьць разам зь ім!»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рыхтавалі да вайны супраць свайго народу». Падпалкоўнік міліцыі расказаў, як рыхтаваліся да выбараў і зьбіцьця